Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ дасылае назіральнікаў на суды


Янэш Ленарчыч, дырэктар БДІПЧ

Янэш Ленарчыч, дырэктар БДІПЧ

"Бюро па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека (БДІПЧ) Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) накіруе назіральнікаў (у Беларусь) – сачыць за судовымі працэсамі над кандыдатамі на прэзыдэнта, актывістамі (выбарчай) кампаніі і іншымі асобамі, якім было выстаўлена абвінавачаньне ў сувязі з падзеямі, што адбыліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 19 сьнежня".

З такой заявай выступіў у панядзелак дырэктар БДІПЧ Янэш Ленарчыч, паведамляецца на сайце АБСЭ.

Заява стала рэакцыяй на запрашэньне афіцыйнага Менску, пра якое паведаміў у пятніцу прэсавы сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных.

Чакаецца, што першая група, у складзе чатырох назіральнікаў, прыбудзе ў Беларусь у сераду, каб назіраць за судамі над Дзьмітрыем Мядзьведзем і грамадзянамі Расеі Іванам Гапонавым і Арцёмам Брэўсам.

Назіральнікі будуць сачыць за ўсімі ключавымі працэсамі ў справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня і абнародуюць па выніках місіі адмысловую справаздачу, паведамляе сайт арганізацыі.
XS
SM
MD
LG