Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іранцы змогуць паглядзець фільм пра Галакост


У Іране па адным з спадарожнікавых каналаў пачынаецца трансьляцыя перакладзенага на фарсі шматсэрыйнага фільма Клода Ланцмана «Шоа». Дэманстрацыя стужкі зьяўляецца часткай шырокай кампаніі, якая мае на мэце паляпшэньне ўзаемапаразуменьня паміж мусульманамі і габрэямі і барацьбу з адмаўленьнем Галакосту.

Францускі дакумэнтальны фільм складзены зь сьведчаньняў былых вязьняў і супрацоўнікаў нацысцкіх канцлягераў, дзе цягам другой усясьветнай вайны былі зьнішчаныя 6 мільёнаў габрэяў.
XS
SM
MD
LG