Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Пакістану -- за разьвіцьцё сувязяў з ЗША


Прэзыдэнт Пакістану Асіф Алі Зардары заявіў, што “асобныя непаразуменьні і прыватныя здарэньні” не павінны стаць падставай да недаверу ў адносінах Ісламабаду і Вашынгтону. Краінам трэба працягваць разьвіцьцё доўгатэрміновых і шматбаковых стратэгічных сувязяў. Заява зьявілася пасьля сустрэчы Зардары з новым адмысловым пасланцам ЗША ў Аўганістане і Пакістане Маркам Гросманам.

Адносіны паміж ЗША і Пакістанам пагоршыліся пасьля нядаўняга інцыдэнту ў Лахоры, дзе супрацоўнік кансуляту ЗША ў часе канфлікту на побытавай глебе забіў двух пакістанцаў.
XS
SM
MD
LG