Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Туніс: распусьцілі сакрэтную паліцыю


Прыведзены ў панядзелак да прысягі ў Тунісе новы, ужо трэці пасьля зьвяржэньня прэзыдэнта Бен Алі, часовы ўрад абвясьціў пра роспуск сакрэтнай паліцыі. Менавіта гэтую спэцслужбу апазыцыя абвінавачвала ў парушэньнях правоў чалавека ў пару праўленьня Бен Алі і пры спробах задушыць масавыя выступы ў студзені сёлета.

Новы кабінэт міністраў Тунісу ачольвае Аль-Баджы Каід ас-Сабсі. У ім, адрозна ад мінулага ўраду, няма людзей з атачэньня Бен Алі.
XS
SM
MD
LG