Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь запрашае назіральнікаў АБСЭ на працэсы ў справе 19 сьнежня. Пра значэньне гэтага рашэньня гутарка з палітолягам Андрэем Фёдаравым.

Дракахруст: Прэсавы сакратар МЗС БеларусіАндрэй Савіных заявіў, што Беларусь запрашае назіральнікаў АБСЭ на працэсы па справе 19 сьнежня. Гэта своеасаблівая кампэнсацыя за закрыцьцё офісу АБСЭ ў Менску. Як гэта можа адбіцца на стасунках паміж Менскам і гэтай арганізацыяй?

Ці можна меркаваць, якімі будуць высновы гэтых экспэртаў? Высновы экспэртаў АБСЭ, запрошаных па справе аб гібелі Алега Бябеніна, былі станоўчымі для беларускіх уладаў. Можа і тут будзе гэтак жа?

Фёдараў: Безумоўна, гэта ня выключана. Усё залежыць ад таго, каго запросяць, ці склад гэтай групы экспэртаў будзе вызначаць беларускі бок ці АБСЭ. З тых зьвестак, якія даходзяць з залі суда, відавочна, што абвінавачваньні не пацьвярджаюцца доказамі. Ня ведаю, як на гэта паглядзяць экспэрты АБСЭ. Я не выключаю, што і адмоўная будзе рэакцыя.

Дракахруст: А на стасункі з уласна АБСЭ як гэты жэст можа паўплываць?

Фёдараў: Гэта будзе залежыць ад таго, як будуць складвацца адносіны ў гэтых экспэртаў з беларускімі ўладамі, як яны будуць рэагаваць на тое, што адбываецца. Гэта сапраўды спроба зьнізіць напал тых жарсьцяў, якія маюць месца ў сувязі з выгнаньнем офісу. Але пакуль адзінае, што можна канстатаваць, дык гэта тое, што Беларусь ня хоча спальваць масты з АБСЭ.
  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. Зь 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG