Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МАГАТЭ занепакоеная ядзернай праграмай Ірану


Кіраўнік Міжнароднага агенцтва ў атамнай энэргіі Юкія Амана заявіў, што Іран так і не прадставіў вычарпальных доказаў таго, што не займаецца распрацоўкамі ядзернай зброі. На паседжаньні Рады ўпраўляючых МАГАТЭ ў Вене Амана адзначыў, што Іран ня цалкам выконвае свае абавязацельствы ў сфэры кантролю за сваёй ядзернай праграмай.

Іран заяўляе, што займаецца ўзбагачэньнем урану, каб атрымаць ядзернае паліва для сваіх рэактараў. Аднак краіны Захаду баяцца, што сапраўдная мэта іранскай праграмы – атрыманьне ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG