Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З-за няспраўнасьцяў самалёту адменены авіярэйс Кіеў-Менск


Рэйс авіякампаніі «Белавія» па маршруце Кіеў — Менск (адпраўленьне з кіеўскага аэрапорту Барыспаль а 13:10) не адбыўся з-за паломкі самалёта CRJ 100/200, паведамляе БелаПАН.

Афіцыйны камэнтар «Белавіа» чакаецца пасьля выходных, паведаміў намесьнік дырэктара авіякампаніі Ігар Чаргінец.

Паводле інфармацыі газэты «Комсомольская правда» в Белоруссии», атрыманай ад аднаго з пасажыраў, праз 20 хвілін пасьля вылету салён запоўніўся дымам, і самалёт вярнуўся у Барыспаль. Калі адзін з пасажыраў паспрабаваў зьняць часткі самалёта, што аплавіліся, прадстаўнік службы бясьпекі прымусіў яго сьцерці здымкі.
XS
SM
MD
LG