Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Неўзабаве пасьля снежаньскіх падзеяў у Менску да мастака-карыкатурыста Андрэя Більжо зьвярнуліся «хлопцы зь беларускай апазыцыі» з просьбай зрабіць некалькі паштовак у падтрымку палітвязьняў. Мастак з задавальненьнем пагадзіўся. «Мяне так перла, - прызнаўся ён, - што замест адной або двух я зрабіў больш за 10 паштовак».

Андрэй Більжо піша ў блогу пад назовам "Беларусь без Лукашэнкі" на сайце grani.ru:

«Я адчуваю даўнюю непрыязь да таварыша Лукашэнкі. Для мяне гэта такі брыдкі пэрсанаж з дзіцячых казак, які выклікае жах.

Мне хацелася б адрадзіць ролю карыкатуры як зброі, баявога лістка. Я малюю карцінкі супраць Мацьвіенкі і ў падтрымку групы "Вайна". Хочацца, каб гэтыя малюнкі жылі, каб яны ператвараліся ў плякаты, стыкеры, паштоўкі - у падтрымку людзей, якія сутыкнуліся з абуральнай несправядлівасьцю. Мару, каб мае паштоўкі паляцелі мільённымі тыражамі ў Беларусь і зваліліся гіганцкімі мяшкамі у Лукашэнкі ў пярэднім пакоі, каб яны засыпалі ўвесь яго палац, як у казцы, каб зь іх рабілі папяровыя самалёцікі і яны лёталі б па Менску ... Можа быць, тады б сьвет хоць трошкі раздумаўся. (Застаюся рамантыкам.)»











Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG