Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнт Францыі стане перад судом заўтра


Былы прэзыдэнт Францыі Жак Шырак заходзіць у свой офіс за некалькі гадзінаў да пачатку судовага працэсу ў Парыжы. 7 сакавіка 2011 г.

Былы прэзыдэнт Францыі Жак Шырак заходзіць у свой офіс за некалькі гадзінаў да пачатку судовага працэсу ў Парыжы. 7 сакавіка 2011 г.

У Парыжы сёньня пачаўся судовы працэс у справе карупцыі, ў якім адным з 9-ці абвінавачаных зьяўляецца былы прэзыдэнт Францыі Жак Шырак.

Сёняшняе паседжаньне мае працэдурны характар. Чакаецца, што Шырак зьявіцца ў судзе у аўторак.

Былога кіраўніка дзяржавы судзяць упершыню ў гісторыі сучаснай Францыі.

78-гадовага Шырака вінавацяць у махінацыях з дадзенымі аб працоўных месцаў у часе, калі ён быў мэрам Парыжу ў 1980-х і пачатку 1990-х гадоў. Пракуратура лічыць, што Шырак такім чынам канцэнтраваў грашовыя сродкі ў інтарэсах сваёй партыі.
XS
SM
MD
LG