Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошняе падарожжа “Discovery”


Касьмічны карабель Discovery ў часе узьлёту. Флорыда, 24 лютага 2011 г.
Касьмічны карабель Discovery ў часе узьлёту. Флорыда, 24 лютага 2011 г.
Амэрыканскі касьмічны карабель “Discovery”, сусьветны лідэр па колькасьці падарожжаў у космас, сёньня накіраваўся ў палёт апошні раз.

“Discovery” пакінуў Міжнародную касьмічную станцыю на завяршэньне 9-дзённай місіі. Ён вернецца, як чакаецца, на Зямлю ў сераду 9 сакавіка і пасьля гэтага будзе перададзены ў музэй.

Два другія караблі NASA, “Endeavour” і “Atlantis” таксама будуць адасланыя ў музэй пасьля іх апошніх місій у красавіку і чэрвені.

NASA адмаўляецца ад караблёў, якія праслужылі 30 гадоў, з-за высокіх коштаў іх эксплюатацыі і дзеля аднаўленьня тэхнічнае базы.
XS
SM
MD
LG