Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай ізноў закрыў Тыбет для замежнікаў


Палац Патала ў сталіцы Тыбету Лхасе.

Палац Патала ў сталіцы Тыбету Лхасе.

Улады Кітаю часова закрылі поўнасьцю доступ у Тыбет для замежных турыстаў.

Кітайскія турыстычныя агенцтвы паведамілі аб гэтым і папярэдзілі, што не прымаюць заяўкі на туры ў Тыбет на сакавік.

Аб прычынах закрыцьця Тыбету кітайскія ўлады не паведамілі.

Паводле аналітыкаў, гэта можа быць зьвязана з трэцяй гадавінай масавых хваляваньняў у Тыбеце, калі у сакавіку 2008 году ў выніку жорсткіх дзеяньняў кітайскіх уладаў загінулі дзесяткі чалавек. Пасьля тых падзеяў доступ у Тыбет для замежнікаў быў забаронены на тэрмін цягам больш году.
XS
SM
MD
LG