Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстрыя не выдасьць басьнійскага генэрала Сэрбіі


Мірная дэманстрацыя ў Сараеве за вызваленьне генэрала Ёвана Дзівяка. 5 саквіка 2011 г.

Мірная дэманстрацыя ў Сараеве за вызваленьне генэрала Ёвана Дзівяка. 5 саквіка 2011 г.

Міністар замежных спраў Аўстрыі Міхаэль Шпіндэлегэр заявіў, што былога генэрала басьнійскага войску Ёвана Дзівяка, хутчэй за ўсё, не выдадуць Сэрбіі. Дзівяка затрымалі ў Вене на лётнішчы 4 сакавіка.

Сэрбія вінаваціць Ёвана Дзівяка ў вайсковых злачынствах у часе вайны ў Босьніі.

73-хгадовага генэрала, этнічнага сэрба, басьнийцы лічаць героем. У нядзелю ў Вене некалькі сотняў чалавек правялі каля аўстрыйскага парлямэнту акцыю пратэсту супраць арышту Дзівяка. А ў Сараеве каля 5 тысяч чалавек выйшлі на мірную дэманстрацыю з заклікам вызваліць генэрала.
XS
SM
MD
LG