Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Эстоніі перамагае партыя Рэформаў


Папярэднія вынікі галасаваньня на парлямэнцкіх выбарах у Эстоніі сьведчаць аб перамозе кіроўнай правацэнтрысцкай партыі Рэформаў.

Падлічана 97 % галасоў. Двухпартыйная кааліцыя прэм’ер-міністра Андруса Ансіпа мае амаль палову галасоў і 56 са 101 месцаў у парлямэнце.

Асноўная апазыцыйная партыя Цэнтру, якой пашкодзіла інфармацыя аб меркаванай расейскай фінансавай падтрымцы, атрымала 26 месцаў і партыя эстонскіх сацыял-дэмакратаў – 19 месцаў.
XS
SM
MD
LG