Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя сутыкненьні ў Кот-д’Івуары


У Кот-д’Івуары аднавіліся сутыкненьні паміж прыхільнікамі супрацьлеглых палітычных сілаў.

Паводле інфармацыйных агенцтваў, на захадзе краіны прыхільнікі пераможцы апошніх прэзыдэнцкіх выбараў апазыцыйнага кандыдата Алясана Уатару захапілі адзін з гарадоў.

У некалькіх раёнах Абіджану, найбуйнейшага гораду краіны, прыхільнікі экс-прэзыдэнта Лярана Гбагбо, які прайграў на выбарах, але не саступае пасаду, рабуюць дамы палітычных супернікаў, у тым ліку міністраў, прызначаных Уатарам.

Міратворцы ААН, якія знаходзяцца ў Кот-д’Івуары, заявілі, што іх сілаў не дастаткова для прадухіленьня ўзброеннага канфлікту ў краіне.
XS
SM
MD
LG