Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фотарэпартаж: беларускі спэцназ адзначае Масьленіцу


На базе вайсковай часткі № 3214 прайшло сьвята разьвітаньне зь зімой.



Брыгада спэцназу ўнутраных войскаў, альбо вайсковая частка № 3214, знаходзіцца на ўскраіне Менску ў раёне Уручча. Менавіта гэтай часткай раней камандаваў Зьміцер Паўлічэнка, якога лічаць камандзірам «эскадронаў сьмерці» і падазраюць у выкананьні загадаў аб выкраданьні і фізычным зьнішчэньні апазыцыянэраў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, а магчыма і Зьмітра Завадзкага.

Пасьля Паўлічэнкі часткай нейкі час камандаваў Юры Караеў, які пайшоў на падвышэньне - на пасаду першага намесьніка начальніка апэратыўнай і баявой падрыхтоўкі ўнутраных войскаў МУС.

У ліпені 2009-га кіраўніком 3-й асобнай Чырванасьцяжнай брыгады спэцназу вайсковай часткі 3214 стаў Хазалбек Бахцібекавіч Атабекаў.

Хазалбек Атабекаў у 1990 годзе скончыў Менскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча.

У 2005 годзе Атабекаў быў узнагароджаны мэдалём "За бездакорную службу", у той жа час ён зьяўляўся начальнікам адзьдзяленьня баявой падрыхтоўкі в/ч — 3214.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG