Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таджыцкі прэзыдэнт наведвае Пакістан


Прэзыдэнт Эмамалі Рахмон з пакістанскім калегам Азіфам Алі Зардары ў часе сустрэчы ў Душанбэ (29 ліпеня 2009 г.)
Прэзыдэнт Эмамалі Рахмон з пакістанскім калегам Азіфам Алі Зардары ў часе сустрэчы ў Душанбэ (29 ліпеня 2009 г.)
Прэзыдэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмон сёньня прыбыў у Пакістан з трохдзённым візытам для абмяркаваньня двухбаковых дачыненьняў і эканамічнага супрацоўніцтва.

Плянуюцца ягоныя сустрэчы з прэзыдэнтам Азіфам Алі Зардары і прэм’ер-міністрам Юсуфам Разой Гілані.

Рахмона суправаджаюць некалькі парлямэнтароў і дэлегацыя бізнэсоўцаў. У праграме візыту наведаньне асноўнага камэрцыйнага цэнтру і паўднёвага порту Карачы.

У парадку дня абмяркаваньне плянаванай лініі электраперадачы у Пакістан з Таджыкістану і Кыргістану праз Аўганістан.
XS
SM
MD
LG