Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты каля амбасады ЗША ў Бахрэйне


Дэманстрацыя на плошчы Пярлінаў у Манаме. Бахрэйн, 25 лютага 2011 г.

Дэманстрацыя на плошчы Пярлінаў у Манаме. Бахрэйн, 25 лютага 2011 г.

Сотні прадстаўнікоў шыіцкай апазыцыі ў Бахрэйне сабраліся сёньня каля будынку амбасады ЗША ў сталіцы краіны Манаме.

Дэманстранты вінавацяць Вашынгтон за тое, што падтрымка з боку ЗША пратэстоўцаў у Бахрэйне выказваецца меней заўважна, на думку шыіцкай апазыцыі, чым падтрымка ЗША паўстаньням у Тунісе і Эгіпце.

Пратэстоўцы ў Бахрэйне дамагаюцца аслабленьня ўлады суніцкай манархіі. Бахрэйн зьяўляецца важным стратэгічны партнэрам ЗША, паколькі тут базуецца 5-ты флот ЗША, асноўныя сілы, якія супрацьстаяць іранскаму ўплыву ў рэгіёне.

Дэманстрацыі з заклікам да палітычных рэформаў у Бахрэйне адбываюцца ад 14 лютага. У нядзелю тысячы пратэстоўцаў правялі акцыю каля будынку ўраду.
XS
SM
MD
LG