Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы пасланьнік ЗША ў Пакістане


Марк Гросман
Марк Гросман
Новы спэцыяльны пасланьнік ЗША ў Аўганістане і Пакістане Марк Гросман сёньня правядзе ў Ісламабадзе перамовы з пакістанскім кіраўніцтвам.

Гэта першы візыт Гросмана ў рэгіён пасьля прызначэньня на новую пасаду ў лютым сёлета.

У праграме паездкі амэрыканскага дыплямата ў Пакістан – сустрэчы з прэзыдэнтам і прэм’ер-міністрам краіны, кіраўнікамі службаў бясьпекі.

Дачыненьні паміж ЗША і Пакістанам пагоршыліся пасьля нядаўняга інцэдэнту ў Лахоры, дзе супрацоўнік амэрыканскага кансуляту забіў двух пакістанцаў.
XS
SM
MD
LG