Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНР цісьне на ЗША наконт Тайваню


ЗША могуць паставіць пад пагрозу пацяпленьне дачыненьняў зь Кітаем, калі Вашынгтон працягне прадаваць узбраеньні Тайваню. З такой заявай выступіў сёньня міністар замежных спраў Кітаю Янг Джычы.

Дачыненьні паміж ЗША і КНР – сусьветнымі лідэрамі па аб'ёме эканомікі – знаходзяцца ў стадыі пацяпленьня, пасьля году супярэчнасьцяў вакол правоў чалавека, Тайваню Тыбэту ды гандлёвых спрэчак.

Кітай лічыць Тайвань сваёй сэпаратысцкай правінцыяй.
XS
SM
MD
LG