Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Францыі судзяць экс-прэзыдэнта


Экс-прэзыдэнт Францыі Жак Шырак

Экс-прэзыдэнт Францыі Жак Шырак

У Францыі сёньня пачынаецца суд над былым прэзыдэнтам Жакам Шыракам.

Упершыню ў сучаснай гісторыі Францыі на лаве падсудных – былы кіраўнік дзяржавы. Яму закідаюцца махінацыі са справаздачай аб стварэньні працоўных месцаў у пэрыяд, калі ён знаходзіўся на пасадзе мэра Парыжу. Пракуратура сьцьвярджае, што Шырак фальшаваў гэтую інфармацыю для маніпуляцыяў зь бюджэтнымі сродкамі ў інтарэсах сваёй партыі.

У выпадку абвінаваўчага прысуду, 78 гадоваму Шыраку пагражае зьняволеньне тэрмінам да 10 гадоў і штраф на 150 тысяч эўра.
XS
SM
MD
LG