Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Эгіпце новыя міністры


Новым міністрам замежных спраў Эгіпту прызначаны Набіль эль-Арабі, былы судзьдзя Міжнароднага суду ў Гаазе і амбасадар Эгіпту пры ААН. Эль-Арабі замяніў на гэтай пасадзе Ахмэда Абуль Гэйта, які кіраваў зьнешнепалітычным ведамствам ад 2004 году.

Вайсковыя ўлады Эгіпту апошнім часам зьмянілі некалькіх міністраў. Напярэдадні быў прызначаны новы міністар унутраных спраў – генэрал Масур эль-Эсаві. Ранейшы міністр абвіначваецца судом у карупцыі.

У чацьвер новым прэм’ер-мінстрам быў прызначаны Эсам Шараф.

Зьменаў ва ўрадзе патрабуюць і дэманстранты, якія пратэстуюць супраць былых паплечнікаў экс-прэзыдэнта Хосьні Мубарака ва ўрадзе.
XS
SM
MD
LG