Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каго гвалтуюць у турме


Гомельская жаночая калёнія. Жылая зона
Гомельская жаночая калёнія. Жылая зона
Паводле прадстаўніка ААН / ПРААН у Беларусі Антоніюса Брука, праблема сэксуальнага гвалту зьняволеных, якая застаецца адной з самых актуальных у турмах былога СССР, у Беларусі абсалютна ня вывучаная. Тым часам, згодна з дасьледаваньнямі, праведзенымі ў Расеі, сэксуальны гвалт зазналі больш за 40% вязьняў.

Тэме сэксуальнага гвалту ў няволі быў прысьвечаны матэрыял “Турэмны сэксуальны гвалт як фактар перавыхаваньня”.

Сярод чытацкіх водгукаў быў камэнтар, падпісаны імем Валекс. Паводле аўтара, інфармацыя пра сэксуальны гвалт у беларускай няволі ёсьць “качкай, запушчанай мэнтоўскім бокам для
На вачох сябра згвалцілі маладога хлопца, каб запалохаць астатніх. Рабілася гэта з дазволу адміністрацыі. Шкада, што публічна ў СМІ гэты хлопец адмовіўся пра гэта распавесьці.
запалохваньня”. Валекс таксама выказаў прапанову вярнуцца да тэмы з тым, каб асьвяціць яе больш падрабязна”. У абмеркаваньні гэтай тэмы бяруць удзел колішні палітзьняволены, стваральнік сайту «Зона» Валер Леванеўскі, а таксама выпушчаны на волю з турмы КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе, экс-кандыдат на прэзыдэнта Алесь Міхалевіч.

Валекс: У беларускай турме забаронена апускаць па "беспределу"


Сапраўднае імя Валекса, які ў пэўных колах вядомы як майстар усходніх адзінаборстваў, маг, лекар і экстрасэнс, Валеры Буяк. Паводле дадзеных Вікіпедыі, у 1988 годзе Буяк заснаваў у Менску цэнтар баявых мастацтваў «Сэкай», навучаў каратэ і айкідо, узначальваў беларускую рэлігійную суполку японскай навукі амота.

У сярэдзіне 1990-х гадоў заснаваў некалькі фірмаў пад гандлёвай маркай «Сэкай» і падобна расейскай МММ сабраў больш чым мільён даляраў ЗША ў тысячаў укладнікаў Беларусі. У1996 годзе быў арыштаваны, а ў 1999 годзе быў асуджаны на 10 гадоў турмы ўзмоцненага рэжыму. На знак пратэсту трымаў галадаваньне, якое, паводле самога Буяка, працягвалася 112 дзён, таксама адрэзаў сабе 2 пальцы. Сярод зэкаў меў рэпутацыю лекара – з дапамогай
Псыхалягічна зусім ня хочацца, каб пра гэта пісала прэса, аднак трэба перасільваць сябе і гаварыць публічна. Бо калі мы будзем трымаць гэтыя злачынствы ў сябе, то яны будуць паўтарацца зноў і зноў.
нетрадыцыйных мэдычных мэтодык здымаў зубныя болі, таксама пахмельле ў наваполацкай "п'янай зоне, дзе мэнты прадавалі алькаголь зэкам".

Валекс аспрэчвае меркаваньне аднаго з чытачоў Алега адносна таго, што колькасьць згвалтаваных у беларускай няволі ніколькі не ніжэйшая за колькасьць згвалтаваных у расейскіх турмах, а менавіта 40%. Праўдападобна, ня згодны ён і зь іншым меркаваньнем, што належыць чытачу Антону, які распавядае пра ўбачанае яго сябрам у СІЗА на Валадарцы.

На вачох сябра, піша Антон, “згвалцілі маладога хлопца, каб запалохаць астатніх. Рабілася гэта з дазволу адміністрацыі. Шкада, што публічна ў СМІ гэты хлопец адмовіўся пра гэта распавесьці, бо падобны ўспамін яму хутчэй хацелася сьцерці з памяці”.

“Глупства гэта ўсё, – адзначае Валекс-Буяк, і 10-ці адсоткаў там ня будзе. Паверце чалавеку, які прасядзеў 7 зь нечым гадоў і які "таптаў" не адну зону. Уся гэтая інфармацыя – "качка" (= "мармыль") запушчаная мэнтоўскім бокам для запалохваньня. У Беларусі ў крымінальным сьвеце забаронена апускаць па «беспределу», а рэальна гвалтаваць – наогул пад пагрозай згвалтаваньня гвалтаўнікоў. Прыйдзецца напісаць артыкул падрабязней... "

Леванеўскі: “Гвалт у турмах ёсьць, аднак ён утойваецца”


Як кажа былы палітвязень Валеры Леванеўскі, які за абразу прэзыдэнта адбываў пакараньне у калёніях агульнага рэжыму” і выйшаў на волю ў 2006, “тэма гвалту ў турме ёсьць вельмі сур’ёзнай, вельмі страшнай тэмай, якая да таго ж утойваецца”.

Заснавальнік прававога сайту Зона лічыць, што людзі, якія сьцьвярджаюць зваротнае, гэта або супрацоўнікі дэпартамэнту выкананьня пакараньняў, “або... трэба ўдакладніць, на якім рэжыме яны сядзелі, у якіх турмах былі”.
Інфармацыя пра сэксуальны гвалт запускаецца мэнтоўскім бокам для запалохваньня.

На агульным рэжыме, сьцьвярджае Леванеўскі, гвалт цалкам рэальная зьява.

Леванеўскі: “Пра колькасьць сказаць не магу. Гэта пытаньне застаецца адкрытым. Магу меркаваць па тых калёніях, дзе быў я, там на сотню зьняволеных даводзіцца прыкладна чалавек пяць, супраць якіх ужываўся гвалт.

Напрыклад, калёнія ў Воўчых норах, дзе разам з дарослымі былі і малалеткі. Я зьвяртаўся да адміністрацыі, каб тую апушчаную моладзь перавялі ў іншыя месцы, бо яны настолькі пакутвалі ад вэнэрычных захворваньняў, што ў іх гнілі пальцы. Я ведаў хлопца, у якога была мянушка Маша. Ён у 17 гадоў забіў сваю бабулю і ў няволі яго згвалтавалі. Тое, што гэта моладзь штодня гвалтуецца – гэта адназначна. Увогуле, самі падлеткі гвалтуюць адзін аднаго яшчэ болей чым дарослыя. Малалеткі вельмі азлобленыя і ня ведаюць, на кім ім адыграцца”

Валер Леванеўскі зьвяртае ўвагу і на наступны момант, адміністрацыя, кажа ён, зацікаўленая ў падобных апушчаных зьняволеных, бо хоча трымаць іх у якасьці асьведамляльнікаў. Асьведамляльнікамі прымушаюць быць і вязьняў нетрадыцыйнай арыентацыі, якія
Запалохваньне ў дачыненьні да гомасэксуалаў існуе і на волі. Як правіла, спэцслужбы “пасуць” гэтых людзей і прымушаюць іх да супрацоўніцтва, абяцаюць, што ў турме іх згвалцяць.
займаюцца сэксам па згодзе і патаемна”.

“Запалохваньне ў дачыненьні да гомасэксуалаў існуе і на волі, працягвае Леванеўскі. Як правіла, спэцслужбы “пасуць" гэтых людзей і прымушаюць іх да супрацоўніцтва. Абяцаюць, што ў турме іх вельмі жорстка згвалцяць”

Міхалевіч: “У любым выпадку трэба пра гэта гаварыць і не саромецца”


Як сьведчаць былыя вязьні, турэмнікі даволі часта і вельмі бессаромна палохаюць сэксуальным гвалтам тых людзей, якія трапілі ў няволю ўпершыню. Пагрозы робяцца непасрэдна міліцыянтамі або праз сукамэрнікаў, якія самі нярэдка працуюць на адміністрацыю.

Экс-кандыдат на прэзыдэнта Алесь Міхалевіч распавядае пра адну з размоваў на Валадарцы

Міхалевіч
: “Адзін з маіх сукамэрнікаў па Валадарцы распавядаў мне, што калі мяне раптам будуць пераводзіць у адну камэру з канкрэтным нумарам, то мне трэба на гэта аніяк не пагаджацца, рабіць усё што заўгодна, ледзь ня біць морды ахоўнікам, толькі каб ня сесьці ў тую камэру, дзе сядзяць людзі з нетрадыцыйнай арыентацыяй. Маўляў, калі я траплю туды, то ўжо буду адным зь іх, і далей са мной на зоне будуць рабіць усё”.

“Я думаю, што пра гэта трэба гаварыць – здарылася ці не пасьпела здарыцца, працягвае Алесь Міхалевіч. Бо калі пра гэта маўчаць, то гэта найлепшае з таго, што хочуць тыя, якія гэта робяць... Трэба, каб пра ўсё гэта гаварылі і хлопцы, і дзяўчаты, якіх згвалцілі ці якім пагражаюць гвалтам. Гэта зразумела вельмі сур’ёзнае псыхалягічнае перажываньне. Зусім ня хочацца, каб пра яго пісала прэса, аднак трэба перасільваць сябе і гаварыць публічна. Бо калі мы будзем трымаць гэтыя злачынствы ў сябе, то яны будуць паўтарацца зноў і зноў”.

Паводле Алеся Міхалевіча вымушаным ахвярам ня трэба баяцца ані злых языкоў, ані непрыемнага рэзанансу ў грамадзтве, тым больш ня трэба саромецца.

“Гэта падобнае на мой досьвед з падпісаньнем папераў аб супрацоўніцтве. КДБ быў упэўнены, што я буду пра гэта маўчаць. Каму ж прыемна ў гэтым прызнавацца? У выніку, сказаўшы ўсё, я адчуў велізарную палёгку. Тое ж самае тычыцца хлопцаў і дзяўчат, якіх гвалтавалі. Я зьвяртаюся да іх: вельмі мала знойдзецца тых, хто будзе горш ставіцца да вас з-за гэтага. Усе цудоўна разумеюць, што на вашым месцы гэта маглі зрабіць з кожным”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG