Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Парлямэнцкія выбары ў Эстоніі


У Эстоніі сёньня праходзіць галасаваньне на парлямэнцкіх выбарах. За 4 гадзіны да закрыцьця выбарчых участкаў актыўнасьць выбаршчыкаў склала 54 %, як паведамілі ў выбарчай камісіі краіны.

На 101 дэпутацкі мандат прэтэндуюць 789 кандыдатаў, бальшыня зь якіх належыць 9-ці партыям. У ліку кандыдатаў і 32 – незалежныя.

Паводле ранейшых апытаньняў, асноўныя прэтэндэнты на перамогу – правацэнтрысцкая патрыя рэформаў і Саюз айчыны-Рэспубліка, якія ўваходзяць у цяперашнюю кіроўную кааліцыю.

У выбарах ня бяруць удзел асобы без грамадзянства, якіх у краіне каля 120 тысяч.
XS
SM
MD
LG