Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанія зьменшыць колькасьць студэнцкіх віз


Каледжы брытанскага Оксфарду з вышыні птушанага палёту.

Каледжы брытанскага Оксфарду з вышыні птушанага палёту.

Вялікая Брытанія ўводзіць больш жорсткія правілы выдачы студэнцкіх візаў.

У заяве, якую сёньня распаўсюдзіла брытанскае міністэрства ўнутраных спраў, паведамляецца, што колькасьць студэнцкіх візаў цяпер будзе абмежаваная.

Апрача таго, будуць больш строгія ў параўнаньні з ранейшымі патрабаваньні адносна ведаў ангельскай мовы.

Міністэрства лічыць, што гэтыя захады не будуць уплываць на прыток замежных студэнтаў у брытанскія унівэрсытэты.

У 2010 годзе Вялікая Брытанія выдала больш як 300 тысяч візаў замежным студэнтам і іх сем’ям.
XS
SM
MD
LG