Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сутыкненьні ў Емэне


Сёньня ў Емэне каля 25 чалавек пацярпелі ў сутыкненьнях паміж прыхільнікамі і праціўнікамі прэзыдэнта Алі Абдалы Салеха. Шэсьць чалавек атрымалі цяжкія раненьні.

Апазыцыянэры заяўляюць, што ўзброеныя прыхільнікі прэзыдэнта напалі на іх лягер на поўдзень ад сталіцы краіны Саны.

Сёньня на вуліцы шэрагу гарадоў Емэну зноў выйшлі дзясяткі тысяч людзей, патрабуючы адстаўкі Салеха, які кіруе краінай ужо больш за 30 гадоў.

Злучаныя Штаты – у сувязі з пагрозай масавых беспарадкаў – заявілі афіцыйнае папярэджаньне наконт небясьпекі паездак у Емэн для сваіх грамадзян і заклікала амэрыканцаў, якія знаходзяцца ў Емэне, па магчымасьці пакінуць гэтую краіну.
XS
SM
MD
LG