Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэрэнц Контра: Сьпісы неўязных будуць пашырацца


Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Вугоршчыны ў Беларусі Фэрэнц Контра распавёў у інтэрвію агенцтву «Інтэрфакс-Захад» пра цяперашнюю палітыку Эўразьвязу ў дачыненьні да ўладаў РБ у сувязі з апошнімі падзеямі ў Беларусі ды ў сьвеце.

Інтэрфакс: Ці акажуць уплыў падзеі ў Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе на ацэнку сытуацыі ў Беларусі з боку Эўразьвязу? У тым рэгіёне ўлады часта дзейнічаюць значна больш жорстка. Многія палітолягі кажуць: Лукашэнку зноў пашанцавала...

Контра: Тое, што гэтыя працэсы ідуць паралельна ніяк не ўплывае на ацэнку падзеяў у Беларусі з боку ЭЗ.

Я ня думаю, што пашанцавала. Не пашанцавала. З-за таго што Беларусь мяжуе з краінамі Эўразьвязу, знаходзіцца ў Цэнтральнай Эўропе, падзеі, якія тут адбываюцца, закранаюць і нашыя інтарэсы. Мы б хацелі, каб у нашым асяродку знаходзіліся краіны, якія маюць падобнае бачаньне на прынцыпы свабоды слова, дэмакратыі, мы б хацелі, каб людзі ў гэтых краінах ня зьведвалі адміністрацыйны ціск з-за сваіх поглядаў і прафэсійнай дзейнасьці.

Я думаю, рэакцыя ЭЗ была адэкватнай, хоць я бачу, што пакуль яна не пачутая ў Менску. Я ня бачу ніякіх станоўчых крокаў з боку беларускага кіраўніцтва пасьля крытыкі большасьці краін Эўропы.

Інтэрфакс: А Вы не пераацэньваеце значнасьць эўрапейскай крытыкі для беларускага кіраўніцтва? Ну, не атрымалася збліжэньня з Эўропай, ну й халера зь ім...

Контра: Я б не хацеў так думаць. Уявіце шматкватэрны дом, у ім адзін жыхар вядзе сябе зусім не адэкватна. Яго крытыкуюць іншыя жыхары, але калі ён доўга не рэагуе на іх крытыку, гэта ні да чаго добрага не прывядзе.
Дайшло да маразму – казалі, што асуджаныя сядзяць ледзь не ў санаторыі!..


Можна вінаваціць нас у прадузятасьці, у тым, што ЭЗ не разумее Беларусь. Некаторыя беларускія партнэры спрабавалі пераканаць нас у тым, што нічога страшнага тут не адбываецца. Дайшло да маразму – казалі, што асуджаныя сядзяць ледзь не ў санаторыі!.. Адна, дзьве краіны могуць памыліцца ў ацэнцы беларускай сытуацыі, але калі ўсе краіны Радзе Эўропы аднагалосна асуджаюць тое, што адбываецца ў Беларусі, калі ЭЗ асуджае, яшчэ дзевяць краін далучыліся, у ААН абмяркоўваецца сытуацыя ў Беларусі, у АБСЭ – і нідзе не гучаць добрыя словы, значыць ня ўсё тут так бездакорна.

Інтэрфакс: Але Беларусь можа замкнуцца, выбудаваць аўтаномнае існаваньне! Пытаньне, як доўга?

Контра: Вы кажаце пра самаізаляцыі. Тое, як доўга краіна можа знаходзіцца ў самаізаляцыі, залежыць ад рашэньня палітычнага кіраўніцтва, а таксама ад таго, як доўга народ з гэтым пагаджаецца.

Інтэрфакс: Як вы ацэньваеце суды, што ўжо адбыліся над удзельнікамі падзеяў 19 сьнежня? Наколькі адэкватныя, на ваш погляд, прысуды, бесстароньняя беларуская Фэміда?

Контра: На жаль, суды ў Беларусі не зусім самастойныя. Гэта відавочна, і назіраецца і падчас гэтых працэсаў. Як кажуць праваабаронцы, падчас судовых слуханьняў пераканаўчых доказаў віны асуджаных не было прадстаўлена. Я сам глядзеў па тэлевізары рэпартажы: чалавека, які ўдзельнічае ў акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў, вылучаюць і камэнтуюць: вось, маўляў, ён
Суды ў Беларусі не зусім самастойныя.
аказвае ўзброенае супраціўленьне міліцыі. А на гэтых кадрах бачна, што міліцыя б'е людзей, а людзі рукамі і нагамі адбіваюцца. Гэта што, ўзброены супраціў? Хтосьці ўзяў рыбацкую вуду, мабыць для сьцягу, і ёй адбіваўся. Я ня думаю, што гэта ўзброенае супраціўленьне. Калі б суды былі дэмакратычнымі, то гэтых людзей пакаралі бы максымум штрафам або адміністрацыйным арыштам. Некалькі гадоў у калёніі строгага рэжыму – гэта нішто іншае, як помста, за тое, што людзі выйшлі на вуліцу і хацелі выказаць сваё меркаваньне.

Прэзыдэнцкія выбары ў Эўропе, у многіх краінах сьвету – публічнае мерапрыемства, сьвята. Многія выходзяць на вуліцы. Тыя, хто перамог, радуюцца, тыя, хто прайграў – сумуюць. У Беларусі атрымалася неяк зусім па-свойму. Людзі выйшлі пратэставаць супраць відавочных недахопаў на выбарах, і многія, сярод іх цалкам нявінныя трапілі ў турмы.

Інтэрфакс: А як вы ацэньваеце заяву экс-кандыдата на прэзыдэнта Алеся Міхалевіча пра жорсткае абыходжаньне ў СІЗА КДБ? Якія дзеяньні з боку Захаду могуць быць у адказ на гэта?

Контра: Вельмі жорсткія. Вы бачыце, што ўжо зрэагавала ААН, розныя няўрадавыя і праваабарончыя арганізацыі заклікаюць расьсьледаваць гэтыя справы. Адна справа трымаць чалавека ў турме, але зьдзекавацца нікому не дазваляецца па міжнародных законах. Я думаю, міжнароднае расьсьледаваньне гэтай справы абавязкова будзе. Беларусь падпісала адпаведныя міжнародныя пагадненьні, якія не дазваляюць катаваньні ў адносінах да зьняволеных. Гэта патрабуе міжнароднага расьсьледаваньня, і я думаю, яно будзе.

Інтэрфакс: Ці магчыма прымяненьне да Беларусі эканамічных санкцыяў?

Контра: Усё больш палітыкаў у ЭЗ выступаюць за ўвядзеньне ў дачыненьні да Беларусі кропкавых эканамічных санкцый. На «выбары», на разгон дэманстрацыі ЭЗ даў адказ сьпісам неўязных. Пасьля гэтага ніякай рэакцыі не было, акрамя заяваў, што «нашыя крокі будуць адэкватнымі». Наадварот, зноў зьяўляюцца палітычныя зьняволеныя. Значыць, нашы дзеяньні не дасягнулі мэты. Калі наш
Усё больш палітыкаў у ЭЗ выступаюць за ўвядзеньне ў дачыненьні да Беларусі кропкавых эканамічных санкцый.
голас ня будзе пачуты, у нас проста не застанецца нічога іншага, акрамя ўвядзеньня далейшых санкцый. Палітычны дыялёг паміж Беларусьсю і ЭЗ не атрымліваецца. З беларускага боку анулявалі магчымасьць такой размовы. І гэты дыялёг немагчымы да таго часу, пакуль ня будуць вызваленыя і рэабілітаваныя ўсе палітвязьні. Толькі тады можна будзе зноў гаварыць аб тым, як паляпшаць адносіны.

Інтэрфакс: Калі будуць удакладняцца сьпісы неўязных? Ці магчыма іх пашырэньне?

Контра: Сьпісы могуць удакладняцца на рэгулярнай аснове. Вы бачыце, зьяўляюцца людзі, якія патрабуюць пяць гадоў турмы ўдзельнікам акцыі 19 сьнежня, зьдзекуюцца зд грамадзянскай супольнасьці, зьдзекуюцца зь вязьняў. Мы іх ня хочам бачыць на сваёй тэрыторыі.

Інтэрфакс: Гэта значыць, у сьпіс могуць увайсьці судзьдзі, якія выносілі прысуды, дзяржаўныя абвінаваўцы?

Контра: Я думаю, яны самі напрошваюцца.

Інтэрфакс: Што тычыцца ўключэньня ў сьпіс журналістаў, не чыноўнікаў ад журналістыкі, а журналістаў, якіх Вы назвалі прапагандыстамі. Дзе грань паміж шчырай адданасьцю, перакананасьцю і прапагандай. Дзе грань паміж свабодай слова і суб'ектывізмам?

Контра: Можна сьвята верыць прэзыдэнту Лукашэнку і падтрымліваць яго. Многія мільёны беларусаў сьвята вераць і падтрымліваюць яго. За гэта іх ніхто не асуджае, гэта іх права. За гэта яны не трапяць у сьпіс неўязных. Іншая справа, калі хто-то вядзе актыўную прапаганду рэжыму. Прывяду прыклад: калі я ў студзені тры тыдні ляжаў у шпіталі, самым сур'ёзным выпрабаваньнем было тое, што я мог глядзець толькі шэсьць каналаў – чатыры беларускія і два расейскія. Гляджу
Людзі, у якіх няма магчымасьці глядзець іншыя каналы або карыстацца інтэрнэтам урэшце павераць таму, што гавораць з экрану.
што-небудзь, палітычную праграму на адным канале, пераключаю – гэта ж ідзе на іншым канале. Тое ж самае! Гэта – прапаганда. Людзі, у якіх няма магчымасьці глядзець іншыя каналы або карыстацца інтэрнэтам урэшце павераць таму, што гавораць з экрану. Для іх няма магчымасьці атрымаць альтэрнатыўную інфармацыю.

Прапаганда можа быць ня шкоднай, але тут прапагандуецца нецярпеньне да іншадумцаў, прапагандуецца сьцвярджэньне, што 19 сьнежня была зьдзейсьненая спроба збройнага чыну. Мы лічым, што гэтыя людзі – прапагандысты. Вядома, у любым сьпісе ёсьць суб'ектывізм. Калі мы памыліліся і гэта даказана, мы з задавальненьнем скарэктуем сьпіс у станоўчы бок.

Інтэрфакс: Як вы ацэньваеце сэрыю публікацый у газэце «Советская Белоруссия» «За кулісамі аднаго змовы», у прыватнасьці, сьцьвярджэньня аб падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту спэцслужбамі шэрагу эўрапейскіх дзяржаў?

Контра: Доказаў гэтых сьцьвярджэньняў я ня бачыў. Я бачыў у СБ фотакопіі дакумэнтаў, якімі сумамі Захад падтрымлівае апазыцыю. Прашу прабачэньня, гэтая інфармацыя ёсьць у інтэрнэце. Праваабарончыя арганізацыі выстаўляюць на свой сайт, з кім яны супрацоўнічаюць, якімі сумамі апэруюць. Мы заўсёды публічна кажам, што падтрымліваем беларускую грамадзянскую супольнасьць. Гэта
Мы заўсёды публічна кажам, што падтрымліваем беларускую грамадзянскую супольнасьць.
можа не падабаецца беларускім уладам, але гэта ніяк ня можа кваліфікавацца як спроба ўзброенага перавароту. Зброі, узброеных груп на Плошчы, на вуліцах Менску мы ня бачылі. Таму ў нас ёсьць вельмі сур'ёзныя сумневы, што гэтыя «доказы» выстаялі б у незалежным міжнародным судзе.

А публікацыі тэлефонных перамоў кандыдатаў у прэзыдэнты наводзяць на іншую думку: у Беларусі ў пэрыяд прэзыдэнцкай кампаніі сакрэтныя службы падслухоўвала кандыдатаў на прэзыдэнта! Што гэта, калі ня спэцапэрацыя супраць незалежных кандыдатаў? Гэта дазваляецца па беларускіх законах? Калі так, то гэта вельмі сумна.

Інтэрфакс: Шматлікія палітолягі ўбачылі ў гэтых падзеях расейскі сьлед...

Контра: Я думаю, Расея і Беларусь разьбяруцца ў гэтым пытаньні самі. Я толькі бачу, што і Расея выказвае крытыку і сумневы ў адэкватнасьці і незалежнасьці беларускіх судоў. Расея ў Радзе Эўропы таксама патрымала рэзалюцыю, якая асуджае дзеяньні ўладаў пасьля 19 сьнежня.

Інтэрфакс: Калі ўсё ж такі будзе палегчаны візавы рэжым для беларусаў (гаворка ідзе ня толькі пра кошт візаў, але і пра магчымасьць іх атрыманьня)?

Контра: Эўрапейская камісія атрымала мандат ад Рады ЭЗ на перамовы пра палягчэньне візавага рэжыму. Гэта можа ісьці паралельна з заключэньнем дагавору аб рэадмісіі. Мы гатовыя да гэтых перамоваў. Палягчэньне візавага рэжыму можа ўключаць у сябе пашырэньне катэгорый грамадзян, якім даюць бясплатныя візы. Напрыклад, гэта дзеці, моладзь, студэнты, пэнсіянэры. Акрамя таго, замест паўгадавых віз могуць выдавацца візы на год, два. Магчыма, менш дакумэнтаў прыйдзецца падаваць. Гэта паступовы працэс. За некалькі тыдняў ці пару месяцаў гэта ня робіцца.

Інтэрфакс: Як Вы ацэньваеце пэрспэктывы Мытнага саюзу Беларусі, Расеі ды Казахстану? Ці будзе Мытны саюз перашкодай для эканамічнага збліжэньня Беларусі і ЭЗ, ці наадварот, беларускі рынак стане больш цікавы для інвэстараў?

Контра: Нам пакуль складана ацаніць перавагі Мытнага саюзу, але пэўныя складанасьці мы ўжо адчуваем. У канцы лютага ў Брусэлі праходзілі перамовы паміж Мытным саюзам і ЭЗ, таму што мы заўважылі, што многім нашым таварам стала складана ці немагчыма трапіць на гэты агульны рынак, які ствараецца. Тут ёсьць пытаньні, якія трэба высьветліць.

Наконт інвэстыцый. У Беларусі ледзь ня кожны месяц прымаецца
Інвэстары баяцца, калі ўвесь час прымаюцца новыя ўказы, калі мяняюцца правілы гульні і маюць зваротную сілу.
якое-небудзь рашэньне, або ўказ, якія палягчаюць працу замежных інвэстараў. Тым ня менш, я ня вельмі бачу гэтых інвэстараў. Прывяду прыклад. Нядаўна было разрэклямавана, што гадзіньнікавы завод «Прамень» мае кантракт са швайцарскай кампаніяй, і на заводзе будуць вырабляцца швайцарскія гадзіньнікі. Нядаўна жонак дыпляматаў павялі на гэты завод. Там ня тое каб швайцарскімі гадзіньнікамі ня пахне, самі працоўныя ня ведаюць, што зь імі будзе. Ні пра якія інвэстыцыі працоўныя пакуль ня ведаюць.

Інвэстары баяцца, калі ўвесь час прымаюцца новыя ўказы, калі мяняюцца правілы гульні і маюць зваротную сілу.

Інтэрфакс: Атрымліваецца, новыя законы, правілы, закліканыя палегчыць працу інвэстара, адпужваюць іх?

Контра: Адпужваюць, калі яны часта мяняюцца. Інвэстар любіць стабільнасьць і ясныя прадказальныя правілы гульні. У 2008 годзе вугорскія інвэстары прыехалі ў Беларусь з прапановай пабудаваць гандлёвы цэнтар. Яны абяцалі прывесьці сюды папулярныя сусьветныя брэнды, якіх у Беларусі не было на той момант. Прапаноўвалі пяць гадоў працаваць на сябе, а потым аддаць гэты гандлёвы цэнтар беларускаму боку. Ім паставілі ўмову: вы павінны пабудаваць спартыўны аб'ект. І яны адмовіліся. Тыя 25 умоў для інвэстараў, якія пастаянна гучаць, адпужваюць іх. Прыклад з расейскай кампаніяй «Данон Юнімілк» таксама адпужвае інвэстараў. Прыцягненьне замежных інвэстыцый для любой краіны вельмі нялёгкі працэс. Трэба нешта прапанаваць інвэстару. А калі праз паўгоду могуць памяняцца правілы гульні, ён два разы падумае.

Інтэрфакс: Ці аказвае на інвэстара ўплыў палітычны клімат? Што важней: дэмакратыя або стабільнасьць?

Контра: Калі інвэстары бачаць, што ў краіны ёсьць праблемы з суседзямі, з эўрапейскімі арганізацыямі, ЭЗ, Радай Эўропы, з ААН, яны з асьцярогай будуць прымаць рашэньні. Што дамінуе? – Перш за ўсё грошы. Інвэстар ня хоча займацца сацыяльнымі пытаньнямі, ён хоча ўкласьці грошы ў вытворчасьць і прадаваць тавар, а будаваць спартыўныя комплексы для яго ня надта прывабна. Далей, у Беларусі існуе вялікі працэнт прыхаванага беспрацоўя ўнутры заводаў. На многіх заводах няма дастатковай працы, людзі сядзяць, нічога не робяць, атрымліваюць скарочаны зарплату. Прыйдзе інвэстар, ён пачне мадэрнізаваць тэхніку і скароціць гэтых людзей. Значыць, дзяржаве трэба стварыць сыстэму перакваліфікацыі, каб забясьпечыць занятасьць гэтых людзей.

Калі б быў запатрабаваны наш вопыт, мы бы ім падзяліліся, не таму што мы ўсе ведаем усё, а каб не паўтараць нашых памылак. Але наш вопыт пакуль не запатрабаваны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG