Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лібія: паўстанцы адбілі штурм Эз-Завіі


Лібійскія паўстанцы сьвяткуюць захоп гораду Рас-Лануф

Лібійскія паўстанцы сьвяткуюць захоп гораду Рас-Лануф

У Лібіі ў падкантрольным паўстанцам горадзе Эз-Завія, пасьля дня інтэнсіўных баёў, усталявалася зацішша, паведамляе Бі-бі-сі, са спасылкай на мясцовых жыхароў.

Танкі праўрадавых сілаў, якія абстрэльвалі будынкі ў цэнтры гораду, зь невядомых прычынаў нечакана адступілі.

Паведамляецца, што вялікая колькасьць дамоў былі разбураныя ці спаленыя, загінулі прынамсі 30 чалавек, сярод якіх бальшыня – цывільныя асобы.

Эз-Завія знаходзіцца ў 50 кілямэтрах ад сталіцы Лібіі Трыпалі, якую ўсё яшчэ ўтрымліваюць сілы верныя кіраўніку краіны Муамару Кадафі.

Тым часам паўстанцы на ўсходзе працягваюць наступ у накірунку да сталіцы. Напярэдадні яны ўзялі нафтапрамысловы горад Рас-Лануф.
XS
SM
MD
LG