Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэмакраты Магілёўшчыны пастанавілі байкатаваць выбары ў Палату прадстаўнікоў


Юры Новікаў

Юры Новікаў

5 сакавіка дэлегаты канфэрэнцыі дэмакратычных сіл Магілёўшчыны прынялі рашэньне байкатаваць выбары ў Палату прадстаўнікоў, якія маюць адбыцца у 2012 годзе. За гэтую пастанову прагаласавалі ўсе 40 дэлегатаў канфэрэнцыі з дванаццаці раёнаў вобласьці.

«Пакуль у турмах і пад сьледзтвам знаходзяцца кандыдаты ў прэзыдэнты, а таксама некалькі дзясяткаў актывістаў апазыцыі, мы ня маем маральнага права удзельнічаць у любых выбарчых кампаніях. Мы патрабуем вызваліць усіх палітвязьняў. Калі гэтага ня будзе зроблена, мы заклікаем дэмакратычную супольнасьць Беларусі да актыўных дзеяньняў па байкоце выбараў у Палату прадстаўнікоў. Мы будзем заклікаць выбарцаў падтрымаць нашу ініцыятыву й таксама байкатаваць выбары», — паведаміў адзін з арганізатараў канфэрэнцыі, прафсаюзны актывіст Юры Новікаў.

На канфэрэнцыі дэмакратычных сіл Магілёўшчыны падводзіліся вынікі ўдзелу апазыцыі ў выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі, абмяркоўваліся пэрспэктывы далейшай працы, была прынятая выніковая рэзалюцыя. Арганізатарам канфэрэнцыі выступіла кааліцыя дэмакратычных сіл рэгіёну. Праходзіла яна ў грамадзкім цэнтры «Кола».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG