Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтуховіч сустрэнецца з жонкай, Бандарэнка выступіць з апошнім словам


Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч

Праваабаронца Алег Воўчак атрымаў ліст ад свайго сябра, вязьня івацэвіцкай калёніі Мікалая Аўтуховіча, які адбывае пяцігадовы тэрмін зьняволеньня за захоўваньне ў хаце некалькіх патронаў.

Воўчак: «Ён падаў пракурору скаргу, што да яго ня ўжылі амністыю 2010 году, між тым, на яго мусіць распаўсюджвацца гэтая амністыя, бо ён удзельнік вайны ў Аўганістане. І другое, што 11 сакавіка да яго прыедзе на спатканьне жонка. Але ён паведаміў, што мінулым разам у яе перад спатканьнем ня толькі праверылі ўсе рэчы і сапсавалі частку прадуктаў для перадачы, але дайшло і да зьневажальных рэчаў. У прыватнасьці, яе распраналі і абшуквалі, хоць да іншых жанчын, якія прыехалі да мужоў, гэтага не ўжывалі».

Таксама Мікалай Аўтуховіч паведаміў, што яму у калёніі паступова лечаць зубы. Гэта было праблемай для вязьня яшчэ з часу ягонага знаходжаньня на «Валадарцы» год таму.

Андрэй Бандарэнка
Тым часам суд над прадпрымальнікам Андрэем Бандарэнкам, які праходзіць у Менскім гарадзкім судзе, набліжаецца да заканчэньня. 11 сакаваіка Андрэй Бандарэнка выступіць з апошнім словам. Пракурор папрасіў для прадпрымальніка 6 гадоў турмы, адвакат кажа, што Бандарэнку трэба апраўдаць, паколькі ягоная віна не даказаная.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG