Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армэнія і Азэрбайджан абмяняюцца ваеннапалоннымі


Прэзыдэнты Азэрбайджану, Расеі і Армэніі – Ільхам Аліеў, Дзьмітрый Мядзьведзеў і Сэрж Саргсян сёньня ў Сочы

Прэзыдэнты Азэрбайджану, Расеі і Армэніі – Ільхам Аліеў, Дзьмітрый Мядзьведзеў і Сэрж Саргсян сёньня ў Сочы

Армэнія і Азэрбайджан дамовіліся абмяняцца ваеннапалоннымі ў найкарацейшы тэрмін.

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве, прынятай сёньня ў Сочы па выніках перамоваў па ўрэгуляваньні нагорна-карабаскага канфлікту паміж прэзыдэнтамі Армэніі, Азэрбайджану і Расеі – Сэржам Саргсянам, Ільхамам Аліевым і Дзьмітрыем Мядзьведзевым.

Акрамя таго ў дакумэнце зазначаецца, што бакі зьбіраюцца вырашаць усе спрэчныя пытаньні мірнымі сродкамі і праводзіць расьсьледаваньне магчымых інцыдэнтаў уздоўж лініі замірэньня пры пасярэдніцтве АБСЭ.

Раней афіцыйны Баку заяўляў, што калі перамовы пры пасярэдніцтве Расеі не прынясуць чаканага выніку, Азэрбайджан гатовы вярнуць сабе Нагорны Карабах ваеннымі дзеяньнямі.
XS
SM
MD
LG