Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: судзяць міністра, адказнага за разгоны


Эгіпецкі пратэстовец з кулевым раненьнем пасьля сутыкненьняў з паліцыяй ля плошчы Тахрыр 29 студзеня.

Эгіпецкі пратэстовец з кулевым раненьнем пасьля сутыкненьняў з паліцыяй ля плошчы Тахрыр 29 студзеня.

У сталіцы Эгіпту Каіры сёньня пачаўся суд над былым міністрам унутраных спраў краіны Хабібам аль-Адлі. Ён быў арыштаваны ў сярэдзіне лютага, празь некалькі дзён пасьля адстаўкі былога прэзыдэнта Эгіпту Хосьні Мубарака.

Аль-Адлі вінавацяць у незаконным продажы зямельных участкаў і адмываньні грошай. Сам падсудны сябе вінаватым не прызнае.

На патрабаваньне абароны разьбіральніцтва было адкладзенае да 2 красавіка.

Дзясяткі чалавек пікетавалі будынак суду, патрабуючы для міністра сьмяротнага пакараньня.

Аль-Адлі лічыцца вінаватым у расстрэле дэманстрантаў падчас пратэстаў на плошчы Тахрыр. Адносна гэтага абвінавачаньня вядзецца асобнае сьледзтва.
XS
SM
MD
LG