Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Савудаўскай Арабіі забаранілі пратэсты


Міністэрства ўнутраных справаў Савудаўскай Арабіі папярэдзіла пра забарону дэманстрацыяў, мітынгаў і іншых акцыяў пратэсту ў каралеўстве.. У адмысловай заяве гаворыцца, што падобныя дзеяньні супярэчаць "законам шарыяту, каштоўнасьцям і традыцыям савудаўскага грамадзтва". Сілы бясьпекі атрымалі паўнамоцтвы выкарыстоўваць любыя захады для аховы грамадзкага парадку.

Заявы былі зробленыя пасьля сэрыяў акцыяў пратэсту шыіцкай меншасьці на ўсходзе краіны, а таксама з заклікамі да пратэстаў, што зьявіліся ў інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG