Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лібія: баі працягваюцца


У Лібіі працягваюцца жорсткія баі паміж паўстанцамі і войскамі, якія змагаюцца за Муамара Кадафі. Паўстанцы заяўляюць, што адбілі атаку ўрадавых войскаў на горад Эз-Завія, што знаходзіцца на адлегласьці 50 кіляматраў на захад ад Трыпалі. Паведамляецца пра 18 загінулых на баку апазыцыйных сілаў.

Пасьля баёў у навакольлі порту Рас-Лануф як найменей 8 чалавек былі забітыя і болей як 20 – параненыя.

У Бенгазі, які знаходзіцца пад кантролем апазыцыі, колькасьць ахвяраў выбухаў на складах са зброяй вырасла да 27. Прычыны выбухаў пакуль невядомыя.
XS
SM
MD
LG