Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхалевіч схадзіў на допыт. І даведаўся, што КДБ здымае пра яго фільм


Аляксандар Міхалевіч па дарозе на допыт у КДБ.

Аляксандар Міхалевіч па дарозе на допыт у КДБ.

Былы кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч 5 сакавіка разам з сваім адвакатам Тамарай Сідарэнкай зьявіўся на допыт у КДБ а 10 гадзіне. Допыт доўжыўся каля гадзіны, пасьля яго палітык вярнуўся дадому.

Алесь Міхалевіч паведаміў радыё Свабода, што ніякіх новых абвінавачваньняў яму не было прад’яўлена. Затое былы кандыдат у прэзыдэнты даведаўся, што КДБ рыхтуе пра яго прапагандысцкі фільм.

Міхалевіч: «Допыт адбываўся ў рамках старой справы. Гэта быў стандартны дзяжурны допыт. Але пасьля заканчэньня допыту да мяне падышоў адзін з супрацоўнікаў КДБ і паказаў на відэа апэратыўныя здымкі, дзе я весела размаўляю з адным з апэратыўных супрацоўнікаў КДБ, п’ю гарбату, мы размаўляем пра дыпляматаў, палітыку і гэтак далей. Мне сказалі, што гэта толькі невялікая частка таго, што ёсьць, і што з усяго гэтага атрымаецца добры поўнамэтражны фільм.

Я пажадаў ім творчых посьпехаў. Зразумела, усе гэтыя здымкі былі зробленыя схаванай камэрай, без майго дазволу. Тое, што я на гэтых здымках усьміхаюся — гэта цалкам натуральна, гэта сыстэма „добры і кепскі паліцэйскі“. Адны людзі мяне катуюць, а іншыя запрашаюць у цёплае памяшканьне, даюць шакалядку і гэтак далей. Мэта гэтага фільму — скампрамэтаваць мяне».

Алесь Міхалевіч таксама паведаміў, што пра магчымасьць меры стрыманьня ў дачыненьні да яго сьледчыя яму нічога не казалі.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG