Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забіты вайсковец Нагорнага Карабаху


У Нагорным Карабаху ад кулі снайпэра загінуў вайсковец непрызнаванай рэспублікі. Мясцовае кіраўніцтва сьцьвярджае, што агонь вёўся зь перадавых пазыцыяў Азэрбайджану. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс". Баку інфармацыю не камэнтуе.

Пра інцыдэнт стала вядома напярэдадні чарговай сустрэчы прэзыдэнтаў Армэніі, Азэрбайджану і Расеі ў пытаньні ўрэгуляваньня нагорна-карабаскага канфлікту, якая мая адбыцца сёньня на расейскім курорце Сочы.
XS
SM
MD
LG