Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпэт: сутычкі ў Александрыі


У Александрыі на поўначы Эгіпту ў пятніцу адбыліся сутычкі паміж сіламі бясьпекі і дэманстрантамі, якія патрабавалі скасаваньня ведамства дзяржаўнай бясьпекі. Паведамляецца, што сілы правапарадку стралялі па пратэстоўцах, якія ішлі маршам да будынка службы бясьпекі. Трое дэманстрантаў былі параненыя. Дзяржаўныя СМІ паведамілі, што маніфэстанты падпалілі чатыры паліцэйскія аўтамабілі.

Учора было абвешчана, што рэфэрэндум аб папраўках да канстытуцыі Эгіпту, якія абмяжуюць уладу прэзыдэнта, адбудзецца 19 сакавіка.
XS
SM
MD
LG