Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэманстрацыі ў Бахрэйне


Антыўрадавыя пратэсты ў сталіцы Бахрэйну Манаме
Антыўрадавыя пратэсты ў сталіцы Бахрэйну Манаме
У сталіцы Бахрэйну Манаме ў пятніцу дзесяткі тысяч чалавек узялі удзел у маніфэстацыі з патрабаваньнем адстаўкі ўраду і распрацоўкі новай канстуцыі.

Дэманстранты таксама выкрыквалі лёзунгі з заклікам да адзінства шыітаў і сунітаў.

За некалькі гадзінаў да пачатку гэтай дэманстрацыі ў горадзе Хамад на поўначы краіны ізноў распачаліся сутыкненьні паміж прадстаўнікамі шыітаў і сунітаў. Як найменей 8 чалавек былі параненыя.

Ад 14 лютага ў выніку разгону акцыяў пратэсту ў сталіцы Бахрэйну Манаме і ваколіцах загінулі сем чалавек.

Асноўная частка пратэстоўцаў – шыіцкая моладзь, якая пераўтварыла плошчу Пярлінаў у сталіцы Бахрэйну Манаме ў цэнтар апазыцыйных выступаў.
XS
SM
MD
LG