Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пятнічныя дэманстрацыі ў Іраку


Дэманстрацыя ў Басры 4 сакавіка 2011 г.

Дэманстрацыя ў Басры 4 сакавіка 2011 г.

Ірацкія сілы бясьпекі ўжылі вадамёты і гумовыя дубінкі для разгону пратэстоўцаў у горадзе Басра на поўдні краіны.

Інфармацыйныя агенцтвы паведамілі, што прыкладна 700 пратэстоўцаў каля будынку мясцовых уладаў былі разагнаныя паліцыяй і сіламі бясьпекі пасьля таго, як людзі адмовіліся спыніць дэманстрацыю. Некалькі журналістаў таксама былі зьбітыя паліцыянтамі.

Тысячы іракцаў сёньня выйшлі на дэманстрацыі ў вялікіх гарадах краіны з пратэстамі супраць карупцыі мясцовых уладаў, бяспрацоўя і дрэнных камунальных паслугаў.

Тыдзень таму, у мінулую пятніцу, больш як у 10 гарадах Іраку таксама прайшлі акцыі пратэсту, у выніку разгону якіх былі забітыя больш десятка чалавек, значная колькасьць людзе былі параненыя.
XS
SM
MD
LG