Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анонс: Букет праблемаў для беларускай эканомікі


Чаму напачатку году на Беларусь абрынуўся цэлы шэраг эканамічных выпрабаваньняў? Што абяцае беларускай эканоміцы сусьветны рост цаны на нафту ў сувязі з арабскімі рэвалюцыямі? Наколькі цяперашнія палітычныя рэпрэсіі зьяўляюцца сродкам прадухіленьня магчымых сацыяльна-эканамічных пратэстаў?

Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць: эканамічны аглядальнік “Белгазеты” Сяргей Жбанаў, эканаміст Міхась Залескі і эканамічны аглядальнік газэты “Белорусы и рынок” Канстанцін Скуратовіч.

Слухайце перадачу ў нядзелю, 7 сакавіка

Залескі
: Ёсьць беларуская прымаўка – на адным месцы камень мохам парастае. Вось і ляжалі на адным месцы, мохам парасталі. А зараз гэты мох грызьці будзем хіба... Былінка чэзьне за адзін дзень, а дрэва можа сохнуць дзесяцігодзьдзямі. Гэтак і краіна... Тыя людзі з адміністрацыі прэзыдэнта, якія кралі, атрымалі менш, чым вязьні па справе 19 сьнежня...

Жбанаў
: Сьвет выходзіць з крызысу пад кіраўніцтвам Фэдэральнай рэзэрвовай сыстэмы, якая актыўна друкуе грошы. Наш урад таксама гэтым плённа займаецца... Падвышэньне заробкаў бюджэтнікам – гэта ўнутраны ўнёсак у сытуацыю, якая сёньня склалася... Мы зараз, у адрозьненьні ад мінулых часоў, не выйграем, а прайграем ад росту цаны на нафту... Ніколі не было такога, каб станоўчае сальда складала 900 мільёнаў у студзені.

Скуратовіч
: Мясніковіч з высокай трыбуны патлумачыў, што заробак павінен адлюстроўваць прадукцыйнасьць працы. А гэтая прадукцыйнасьць летась зусім не расла, расьлі толькі выдаткі. Нельга было даганяць заробак да 500 даляраў ...Рост цаны на нафту скарачае попыт на іншую прадукцыю... Любы рэжым знаходзіцца пры ўладзе да таго часу, пакуль ён можа знаходзіць кансэнсус з большай часткай народа...
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG