Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: 50 ахвяраў у выніку баёў за Эз-Завію


Лібія. Паўстанцы моляцца ў часе баявых дзеяньняў каля Рас-Лануфа. 4 сакавіка 2011 г.

Лібія. Паўстанцы моляцца ў часе баявых дзеяньняў каля Рас-Лануфа. 4 сакавіка 2011 г.

У Лібіі вядуцца баявыя дзеяньні за горад Эз-Завія на захадзе ад сталіцы Трыпалі.

Паводле агенцтва “Reuters”, колькасьць загіблых дасягнула 50. Паведамляецца, што ў ліку ахвяраў адзін з лідэраў пастанцаў.

Дзяржаўнае тэлебачаньне паведаміла, што горад ужо кантралююць праўрадавыя сілы, але паўстанцы заявілі, што па-ранейшаму ўтрымліваюць Эз-Завію.

Баі таксама адбываюцца ў партовым горадзе Рас-Лануф на ўсходзе краіны.

Сёньня сілы бясьпекі ўжылі сьлезацечны газ і адкрылі агонь па пратэстоўцах у сталіцы Трыпалі, калі пасьля пятнічных малітваў людзі выйшлі на дэманстрацыі з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Кадафі.

Інтэрпол сёньня выдаў “гэтак званае папярэджаньне аб небясьпецы”, якую ўяўляюць Кадафі і ягонае бліжэйшае атачэньне. Міжнародны крымінальны суд расьследуе абвінавачаньне Кадафі ў злачынствах супраць чалавечнасьці.
XS
SM
MD
LG