Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце будзе рэфэрэндум аб зьменах Канстытуцыі


Жыхар Каіру чытае мясцовую газэту на плошчы Тагрыр. 3 сакавіка 2011 г.

Жыхар Каіру чытае мясцовую газэту на плошчы Тагрыр. 3 сакавіка 2011 г.

У Эгіпце рэфэрэндум аб папраўках да канстытуцыі адносна абмежаваньняў прэзыдэнцкай улады пройдзе 19 сакавіка. Пра гэта паведаміў сёньня ўрад краіны.

Папраўкі былі распрацаваныя экспэртамі-юрыстамі пасьля таго, як у выніку адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака Найвышэйшая вайсковая рада прыпыніла дзеяньне канстытуцыі.

Папраўкі прадугледжваюць скарачэньне тэрміну паўнамоцтваў прэзыдэнта ад 6-ці да 4-х гадоў і абмежаваньні тэрміну прэзыдэнцтва для адной асобы не больш як на 2 тэрміны.

Выбары новага кіраўніка дзяржавы і парлямэнту вайсковае кіраўніцтва Эгіпту абяцае правесьці цягам бліжэйшых шасьці месяцаў.
XS
SM
MD
LG