Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Калінкавіцкія ліквідатары рыхтуюцца да 25-х угодкаў Чарнобылю


Васіль Сіліверст

Васіль Сіліверст

У Калінкавічах сябра рады сацыяльна-экалягічнага аб’яднаньня «Цэнтар падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў» Васіль Сіліверст замовіў у райвыканкаме сход ліквідатараў ЧАЭС. Сход мае адбыцца ў ДК чыгуначнікаў 17 красавіка — незадоўга да 25-х угодкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Сіліверст: «Мы хочам запрасіць на сустрэчу спэцыялістаў Цэнтру радыяцыйнай мэдыцыны й экалёгіі чалавека і Рэспубліканскай экспэртнай рады ўстанаўленьня прычыннай сувязі захворваньняў з наступствамі чарнобыльскай катастрофы. Няхай яны адкажуць, чаму некаторых ліквідатараў пазбавілі інваліднасьці, іншым наагул адмаўляюцца зьвязваць захворваньні з працай і службай у 30-кілямэтровай зоне? Чаму такая высокая сьмяротнасьць сярод ліквідатараў, калі радыяцыя паўплывала толькі на падвышэньне хваробы шчытападобнай залозы?»

Чакаецца, што ў Калінкавічы на сход прыедуць ліквідатары з Мазыра, Ельску й бліжэйшых раёнаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG