Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: гарачыя баі за гарады


Пратэстоўцы ў Лібіі спальваюць партрэты Кадафі і копіі "Зялёнай кнігі". Бэнгазі, 2 сакавіка 2011 г.
Пратэстоўцы ў Лібіі спальваюць партрэты Кадафі і копіі "Зялёнай кнігі". Бэнгазі, 2 сакавіка 2011 г.
Зь Лібіі паведамляецца пра шматлікія ахвяры баявых дзеяньняў за горад Эз-Завія на захадзе ад сталіцы Трыпалі.

Інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на мясцовых жыхароў паведамляюць, што ў выніку абстрэлу гораду сіламі, адданымі прэзыдэнту Муамару Кадафі, загінулі да 30 чалавек.

Дзяржаўнае тэлебачаньне паведаміла, што горад ужо кантралююць праўрадавыя сілы, але паўстанцы заявілі, што па-ранейшаму ўтрымліваюць Эз-Завію.

Раней праціўнікі Кадафі паведамілі, што яны таксама захапілі порт Рас-Лануф на ўсходзе краіны.

Інтэрпол сёньня выдаў гэтак званае "папярэджаньне аб небясьпецы”, якую ўяўляюць Кадафі і ягонае бліжэйшае атачэньне. Міжнародны крымінальны суд расьследуе абвінавачаньне Кадафі ў злачынствах супраць чалавечнасьці.
XS
SM
MD
LG