Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад маці Саньнікава ў СІЗА КДБ не ўзялі перадачу сыну


Андрэй Саньнікаў
Андрэй Саньнікаў
Сёньня раніцай у маці арыштаванага кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі не ўзялі прадуктовую перадачу.

Як паведаміла сайту "Хартыя-97" Ала Саньнікава, калі яна прыйшла ў СІЗА КДБ, каб перадаць сыну прадукты, ёй паведамілі, што нічога ў яе ня возьмуць.

"У Андрэя 8 сакавіка дзень нараджэньня. Я накупляла яму шмат усяго смачнага, а тут мне сказалі: "А сёньня мы ў вас нічога ня возьмем"... Я ледзь ня ўпала ад шоку. Тады супрацоўнік СІЗА стаў тэлефанаваць фэльчару, і яна яму сказала, што Андрэю можна перадаць толькі посны тварог і вараную каўбасу, усё астатняе — забаронена. Добра, дзяўчаткі (жонкі палітвязьняў) пасьпелі хутка зьбегаць у краму, і я змагла да 12 гадзіны перадаць сыну гэтыя прадукты. Відавочна, што ў Андрэя паўсталі сур'ёзныя праблемы са страўнікам і печаньню. Я вельмі хвалююся. Тут яшчэ пазбавілі яго адваката. Нічога ня ведаю, як ён, што зь ім...", — распавяла маці кандыдата ў прэзыдэнты, плачучы.

Нагадаем, што акрамя гэтых праблем са здароўем, якія зьявіліся ва ўмовах СІЗА, у Андрэя Саньнікава моцна пашкоджаная нага. Яго арыштавалі пасьля жорсткага зьбіцьця на плошчы Незалежнасьці.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG