Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску хочуць правесьці марш супраць гамафобіі


Пікет супраць гамафобіі. Люты
Пікет супраць гамафобіі. Люты
Актывісты гей-руху Беларусі падалі ў Менскі гарвыканкам заяву на правядзеньне шэсьця "Марш раўнапраўя", прымеркаванага да Міжнароднага дня супрацьстаяньня гамафобіі 17 траўня.

Заяўнікамі маршу выступілі 5 актывістаў арганізацыі IDAHO Belarus.

Мэта "Маршу раўнапраўя" — выступ у падтрымку правоў чалавека і грамадзянскага раўнапраўя для ўсіх людзей незалежна ад этнічнай прыналежнасьці, рэлігійных і культурных перакананьняў, сэксуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасьці.

"Марш раўнапраўя — акцыя для кансалідацыі розных меншасьцяў у Беларусі, якія часта зазнаюць дыскрымінацыю ў той ці іншай ступені. На гэты раз мы вырашылі не вырываць з кантэксту правоў чалавека права ЛГБТ-супольнасьці, таму ў мэтах шэсьця паказалі вялікі сьпіс груп меншасьцяў, гэта і нацыянальныя меншасьці, і моўныя, інваліды і пажылыя людзі, сэксуальныя меншасьці і людзі рознай гендэрнай ідэнтычнасьці. Гэта мае зьнізіць узровень агрэсіі з боку гамафобна настроеных грамадзян", — заявіў адзін з арганізатараў "Маршу раўнапраўя" Сяргей Прадзед.

Дадзены марш пройдзе ў рамках "Фэсту раўнапраўя", які IDAHO Belarus плянуе правесьці з 14 па 17 мая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG