Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Емэне расстралялі дэманстрацыю


Емэн – антыўрадавыя пратэсты 28 лютага
Емэн – антыўрадавыя пратэсты 28 лютага
Апазыцыянэры на поўначы Емэну заяўляюць, што вайскоўцы расстралялі антыўрадавую дэманстрацыю, у выніку чаго двое ўдзельнікаў пратэсту былі забітыя і яшчэ некалькі чалавек былі параненыя, паведамляе Бі-бі-сі.

Інцыдэнт здарыўся ў 170 км на поўнач ад сталіцы краіны Саны ў правінцыі Арман.

Пратэсты ў Емэне доўжацца больш за месяц. Дэманстранты патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Абдулы Салеха, які знаходзіцца пры ўладзе 32 гады.
XS
SM
MD
LG