Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: дэпутаты адмовіліся правяраць выдаткі Януковіча


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч выступае ў Вярхоўнай радзе Ўкраіны 1 лютага 2011

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч выступае ў Вярхоўнай радзе Ўкраіны 1 лютага 2011

Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны адмовіліся ўхваліць запыт аб выкарыстаньні 33 мільёнаў грыўнаў (больш за 4 мільёны даляраў) на рамонт прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі.

Прапанову чальца апазыцыйнага блёку Юліі Цімашэнкі падтрымалі толькі 33 дэпутаты.

Ініцыятар прапановы выказаў сумневы ў мэтазгоднасьці рэканструкцыі, улічваючы, што рэзыдэнцыя была пабудаваная 8 гадоў таму, а сёлетні ўкраінскі бюджэт быў істотна ўрэзаны.

Тэндэр на рэканструкцыю рэзыдэнцыі выйграла напрыканцы мінулага году прадпрыемства "Гарант", якое належыць Львоўскай арганізацыі глухіх.
XS
SM
MD
LG