Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўстрыя затрымала басьнійскага вэтэрана


Акцыя пратэсту ў Сараева супраць затрыманьня аўстрыйскімі ўладамі генэрала Дзівяка

Акцыя пратэсту ў Сараева супраць затрыманьня аўстрыйскімі ўладамі генэрала Дзівяка

Улады Аўстрыі пацьвердзілі сёньня факт затрыманьня ў Вене былога генэрала басьнійскага войска Ёвана Дзівяка.

Гэтую інфармацыю пацьвердзіла і міністэрства замежных спраў Босьніі. Арышт быў зьдзейсьнены паводле міжнароднага ордэру, выдадзенага Сэрбіяй. Дзівяка дапытвае аўстрыйская паліцыя.

Ёван Дзівяк, басьнійскі сэрб паводле паходжаньня, камандаваў басьнійскімі адзьдзеламі, якія абаранялі ў 1992 годзе Сараева ад наступу тагачаснай Югаслаўскай народнай арміі. Пазьней быў намесьнікам генэральнага штабу ўзброеных сілаў Босьніі і Герцагавіны.

У Сэрвіі 73-гадовага Дзівяка вінавацяць у вайсковых злачынствах у часе вайны ў Босьніі.

Жыхары Сараева правялі акцыю пратэсту з патрабаваньнем вызваліць генэрала.
XS
SM
MD
LG