Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан: хаваюць забітага хрысьціянскага міністра


Сваякі забітага Шахназа Бхаты на месцы злачынства 2 сакавіка 2011
Сваякі забітага Шахназа Бхаты на месцы злачынства 2 сакавіка 2011
У Пакістане сёньня праходзіць пахаваньне міністра ў справах нацыянальных мяншыняў Шахбаза Бхаты, забітага ісламскімі экстрэмістамі ў сераду.

У сталіцы краіны Ісламабадзе ўведзеныя павышаныя захады бясьпекі. Напярэдадні імшы па Бхаты, які быў хрысьціянінам, яго блізкія і прыхільнікі ўчынілі маніфэстацыю, патрабуючы знайсьці і пакараць забойцаў.

Адказнасьць за забойства ўзялі на сябе пакістанскія талібы.

Шахбаз Бхаты выступаў за зьмякчэньне дзейнага ў Пакістане закону аб блюзьнерстве, які прадугледжвае сьмяротнае пакараньне за абразу ісламу.
XS
SM
MD
LG