Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Менску шкадуюць аб рашэньні шэрагу краін Эўропы далучыцца да санкцыяў Эўразьвязу супраць беларускіх чыноўнікаў.

Міністэрства замежных спраў Беларусі шкадуе ў сувязі з тым, што шэраг краін Эўропы далучыліся да санкцый ЭЗ супраць А. Лукашэнкі і яшчэ 157 беларускіх чыноўнікаў, заявіў агенцтву "Інтэрфакс" прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных.

"Рэакцыя на гэта рашэньне аналягічная той, якая была на санкцыі ЭЗ, прынятыя ў дачыненьні да Беларусі 31 студзеня ", – сказаў Савіных.

Пасьля таго рашэньня ЭЗ Савіных казаў: "МЗС Беларусі выказвае шкадаваньне ў сувязі з высновамі Савета Эўрапейскага зьвязу ад 31 студзеня 2011 года. Санкцыйнае мысьленьне паглыбляе разьдзяляльныя лініі".

Учора стала вядома, што яшчэ 9 краін далучыліся да санкцыяў супраць Лукашэнкі.

Шэраг эўрапейскіх краін, якія не ўваходзяць у Эўразьвяз, заявілі аб далучэньні да санкцыяў супраць Лукашэнкі і іншых датычных да рэпрэсіяў беларускіх чыноўнікаў.

Як гаворыцца ў заяве Вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан, Харватыя, Македонія, Чарнагорыя, Ісляндыя, Альбанія, Боснія і Герцагавіна, Сэрбія, Ліхтэнштэйн, Нарвэгія заявілі, што яны падзяляюць абмежавальныя захады супраць шэрагу беларускіх чыноўнікаў, уведзеныя Эўразьвязам.

Гэтыя краіны гарантуюць, што іх нацыянальная палітыка будзе адпавядаць рашэньню Эўразьвязу.

Савет міністраў замежных спраў Эўразьвязу на пасяджэньні 31 студзеня ў Брусэлі прыняў рашэньне забараніць уезд у Эўразьвяз 158 службовым асобам Беларусі, уключаючы Аляксандра Лукашэнку. Будуць таксама замарожаныя іх актывы ў краінах зьвязу, калі такія выявяцца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG